Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КЛЕПЧА Андрэй Ігнатавіч
[1910, в. Стары Юзін Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскага р-н Магілёўскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Навасёлкі Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 27.8.1944. Абвінавачваўся ў “дапамозе нямецкім акупацыйным уладам”. Асуджаны не быў. 27.6.1945 УНКВД Віцебскай вобл. вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.