Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КЛАЎСУЦЬ Канстанцін Антонавіч 

КЛАЎСУЦЬ Канстанцін Антонавіч

[1889, мяст. Ярэмічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. – 5.10.1938, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам Азярышча-
Сляпянскай школы (цяпер у межах Мінска). Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 23.3.1938 у в. Падбалоцце Мінскага р-на. Асуджаны 25.9.1938 тройкай НКВД як “агент разведорганаў буржуазнай Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 30.4.1989 пракуратурай БВА. Асабовая справа К. № 25393-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".