Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КЕМЯЖУК (ІВАНОВА) Аляксандра (Марыя) Пятроўна
[15.11.1898, в. Гліняны Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н –
27.8.1937, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала дырэктарам пачатковай школы в. Іванішчавічы, цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштавана 2.2.1937. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 25.8.1937 як “агент польскага генштаба” да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана трыбуналам БВА 31.3.1989. Асабовая справа К.(І.) № 31439-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.