Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КЕДЫЧ Аляксандр Пракоф’евіч 

КЕДЫЧ Аляксандр Пракоф’евіч

[1899, в. Нова-Максімавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ ў мяст. Варонічы Ветрынскага (цяпер Полацкага) р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 26.7.1937. Асуджаны 29.11.1937 тройкай НКВД як “член антысавецкай групоўкі” і за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 21.10.1960. Групавая справа К. і інш. № 10688-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".