Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КВЯТКОЎСКІ Віктар Аляксандравіч
[1882, в. Сведскае Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Рэчыцкі р-н Гомельскай
вобл. – 19.1.1938, Чэрвень, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Ачыж Чэpвеньскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны 17.12.1937 тройкай НКВД як “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 24.12.1958. Асабовая справа К. № 13551-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.