Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КВЯТКОЎСКІ Андрэй Францавіч 

КВЯТКОЎСКІ Андрэй Францавіч

[1898, в. Казіншчына Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Працаваў дырэктарам няпоўнай СШ ў в. Застарынне Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 18.9.1937. Асуджаны 6.10.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую нацыяналістычную дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Віцебскага абл. суда 27.12.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".