Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КВАРЦІНСКІ Францішак Восіпавіч
[1909, в. Ліпнічак-Горліцкі, цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Працаваў настаўнікам у школах в. Пескі і в. Кобраўцы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Арыштаваны 14.12.1939. Асуджаны 12.4.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Варкуцінскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 1.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.12.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. № п-11694 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.