Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАШЭЎСКІ Уладзімір Андрэевіч 

КАШЭЎСКІ Уладзімір Андрэевіч

[1887, в. Гарбаты, цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. – 21.11.1942, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў в. Загалле (?). Быў жанаты, гадаваў дачок Валянціну, Галіну, Зою, Раю, сына Уладзіміра (7–16 гадоў). Арыштаваны 3.4.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 11.5.1933 за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў Архангельскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 30.12.1956. Групавая справа К. і інш. № 9924-с захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".