Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАЧАНОЎСКІ Іван Зігмундавіч
[1920, в. Саломенка, цяпер Гродзенскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Мэйры Лідскага р-на Гродзенскай вобл. Арыштаваны 20.9.1944. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 11.1.1945 як “удзельнік польскай нацыяналістычнай арганізацыі” да 15 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 12.8.1994. Групавая справа К. і інш. № п-21110 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.