Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАБАКОЎ Іван Сцяпанавіч
[1917, в. Стайкі Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам Пескаўскай школы Барысаўскага р-на. Уступіў у ВЛКСМ. Ажаніўся. Арыштаваны 19.9.1937. Асуджаны 4.10.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 19.9.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 5.9.1955. Асабовая справа К. № 5525-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.