Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ІЛЬЮШЭНКА Ніна Ігнатаўна 

ІЛЬЮШЭНКА Ніна Ігнатаўна

[1921, в. Аўчарка Магілёўскага пав., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай у в. Высокае Шклоўскага р-на. Арыштавана 22.12.1944 у в. Трыбушкі Шклоўскага р-на. Асуджана 1.3.1947 асобай нарадай пры МДБ за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў ППЛ. Вызвалена па амністыі 1.3.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Вярхоўнага Суда СССР і заключэннем пракурора Магілёўскай вобл. 16.1.1989. Асабовая справа І. № 10710 захоўваецца ў архіве УКГБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".