Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ІЛЬЮКЕВІЧ (ЛЮКЕВІЧ) Мікіта Якімавіч
[1888, в. Міхейкі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. –
5.12.1937, Магілёў, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы ў в. Вязычына Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 28.8.1937. Асуджаны 13.11.1937 тройкай НКВД за “шпіянаж на карысць Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.2.1959 тpыбуналам БВА. Асабовая справа І. № 3320 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.