Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ІЗІГЗОН Элька Мордухаўна
[1914, пас. Радашковічы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. – 1937 (?), Орша, турма НКВД]. З мяшчанскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы в. Машчоны Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Арыштавана 14.10.1937. Асуджана тройкай НКВД 22.10.1937 як “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана Вярхоўным Судом СССР 21.3.1957. Асабовая справа І. № 6665-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.