Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ІГНАЦ’ЕЎ Якаў Георгіевіч 

ІГНАЦ’ЕЎ Якаў Георгіевіч

[1887, в. Мыслеўшчына Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Каменка Клімавіцкага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 4.5.1938. Абвінавачваўся ў “контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай дзейнасці”. Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны 5.8.1939 пастановай НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа І. № 3797 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".