Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ІВАНЬКОВІЧ Міхаіл Уладзіміравіч 

ІВАНЬКОВІЧ Міхаіл Уладзіміравіч

[1900, в. Муравец (?), цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1919–27 г. афіцэр Чырвонай Арміі. Арыштаваны 8.12.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 2.3.1934 як “удзельнік шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі” да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы за межы БССР. Працаваў загадчыкам Змееўскай СШ тагачаснай Цэнтральна-Чорназемнай вобл. Уцёк з мест зняволення. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 7.9.1960. Групавая справа І. і інш. № 16626-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Арыштаваныя па гэтай жа справе супрацоўнікі Беларускага ўпраўлення сувязі Пруднікаў Сяргей Яфімавіч, Ярмолінскі Ігнат Сяргеевіч і інш. расстраляны ў 1937 у Краснаярскім краі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".