Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ІВАНОЎ-СМАЛЕНСКІ Георгій Георгіевіч 

ІВАНОЎ-СМАЛЕНСКІ Георгій Георгіевіч

[1887, Санкт-Пецярбург – ?]. З сям’і службоўца. Да кастрычніцкага перавароту 1917 выкладаў спевы ў Александраўскім рэальным вучылішчы ў Магілёве. У 1930-я г. працаваў настаўнікам СШ ў Прапойску (цяпер Слаўгарад). Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 9.5.1932. Асуджаны калегіяй пры АДПУ 23.9.1932 за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 12.9.1989. Групавая справа І.-С. і інш. № 11818 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".