Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ІВАНОЎ Міхаіл Канстанцінавіч 

ІВАНОЎ Міхаіл Канстанцінавіч

[13.2.1915, в. Паташня Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. – 7.6.1943, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам няпоўнай СШ в. Узнацк Крупскага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 29.8.1937. Асуджаны 11.3.1938 пазасудовым органам НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Магаданскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага Суда БССР 22.8.1974. Асабовая справа І. № 20393-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".