Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ІВАНОЎ Вячаслаў Карпавіч
[10.4.1913, Харбін, Манджурыя, цяпер Кітай – 10.2.1938, Мінск, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў інструктарам па фізкультуры Мінскага таварыства “КІМ”. Арыштаваны 8.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Ленінградская, д. 7/2, кв. 20. Асуджаны 21.1.1938 як “агент японскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа І. № 24315-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.