Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ІВАНОВА-НІКАЛАЕВА Паўліна (Паўла) Іванаўна
[1887, Аршанскі пав. Магілёўскай губ. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай няпоўнай СШ № 34 у Віцебску. Арыштавана 13.1.1938 у Віцебску па адрасе: вул. 1-я Калектыўная, д. 14. Асуджана 19.4.1938 асобай нарадай пры НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Віцебскай вобл. 26.10.1989. Асабовая справа І.-Н. № 20028-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.