Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАХАРАНКА Аляксандр Дзямьянавіч 

ЗАХАРАНКА Аляксандр Дзямьянавіч

[1891, в. Горная Вуліца Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам 2-й магілёўскай школы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 6.1.1945. Абвінавачваўся ў “пасобніцкай дзейнасці”. Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны галоўным ваенным пракурорам Чырвонай Арміі ў перыяд 12.7.–16.8.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа З. № 3056 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".