Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАРЭЦКІ Сцяпан Андрэевіч 

ЗАРЭЦКІ Сцяпан Андрэевіч

[1892, в. Гарбачы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. – 28.3.1942, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1924–25 г. член КПЗБ. Падчас арышту працаваў настаўнікам школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 28.4.1940. Асуджаны 21.6.1941 асобай нарадай пры НКВД як “былы белагвардзейскі афіцэр” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Унжэнскі лагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 18.5.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа З. № п-9503 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".