Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАРЭМБОЎСКІ Міхаіл Іванавіч 

ЗАРЭМБОЎСКІ Міхаіл Іванавіч

[7.2.1902, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Гжацкім заалагічнім тэхнікуме (Смаленская вобл.). Арыштаваны 12.5.1935 у Гжацку па адрасе: вул. Маскоўская, д. 33. Асуджаны 4.11.1935 пазасудовым органам НКВД як “член нацдэмаўскай арганізацыі” і за “контррэвалюцыйную агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага Суда СССР 15.2.1961. Групавая справа З. і інш. № 12864-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".