Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЗАРУБІН Алег Васілевіч
[1919, Варонеж, Расія – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам школы в. Апушына тагачаснага Свірскага р-на Маладзечанскай вобл. У 1941–42 г. у Чырвонай Арміі. У 1943–44 г. у партызанскім атрадзе. Арыштаваны 10.1.1945. Асуджаны 2.7.1946 асобай нарадай пры МДБ як “агент нямецкай разведкі і член антысавецкай арганізацыі” да 3 гадоў ППЛ. 2.7.1946 амнісціраваны і вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 26.8.1969. Групавая справа З. і інш. № 20097-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.