Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЗАРАНСКІ Станіслаў Баляслававіч
[1903, в. Пшытулы Ломжынскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Надборы (цяпер Польшча). Арыштаваны 24.8.1940. Асуджаны 1.7.1941 асобай нарадай пры НКВД за “ўдзел у антысавецкай паўстанцкай арганізацыі” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Групавая справа З. і інш. № п-11819 захоўваецца з фотаздымкамі ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.