Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЗАПОЛЬСКІ Аляксандр Ігнатавіч
[1896, в. Шыркі Мсціс-лаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. – 1931 (?), Магілёў, турма НКВД]. Са шляхецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы мяст. Стараселле Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты. Арыштаваны 26.8.1930. Асуджаны 16.4.1931 за “ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 13.6.1960. Групавая справа З. і інш. № 7186-сн у 6 тамах захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.