Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЗАЛЫНСКІ Баляслаў Іосіфавіч
[1913, в. Філатава Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. – 26.11.1937, Орша, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Паўловічы Круглянскага р-на. Арыштаваны 1.11.1937. Асуджаны 13.11.1937 тройкай НКВД за “шпіянаж” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 1.3.1963. Асабовая справа З. № 8500-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.