Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАЛУЦКІ Васіль Паўлавіч 

ЗАЛУЦКІ Васіль Паўлавіч

[1.4.1894, в. Каpма Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі p-на Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы № 3 Мінска. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 27.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. Ізвозная, д. 14а, кв. 3. Асуджаны 5.10.1937 тройкай НКВД як “член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пpэзідыумам Вяpхоўнага суда БССР 29.12.1954. Групавая справа З. і інш. № 9935-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".