Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЗАЛАТАРЭВІЧ Аляксандр Аляксандравіч
[16.10.1914, в. Дзярэчына Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў выхавальнікам дзіцячага дома “Чырвоная змена” ў Капыльскім р-не. Арыштаваны 18.6.1937 на рабоце. Асуджаны 24.6.1938 пазасудовым органам НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага Суда БССР 20.9.1962. Групавая справа З. і інш. № 20624-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.