Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЗАКРЭЎСКІ Іван Ігнатавіч 

ЗАКРЭЎСКІ Іван Ігнатавіч

[1911, в. Старына Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. – 16.1.1938, Орша, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам Антонаўскай пачатковай школы Лепельскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 6.11.1937. Асуджаны 14.12.1937 як “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 3.6.1966. Асабовая справа З. № 13311-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".