Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЗАГОРСКІ Канстанцін Сяргеевіч
[1902, Смаленск – ?], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1930). Працаваў нам. дырэктара інтэрната Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. У чэрв. 1933 выключаны з партыі пры “чыстцы”. Арыштаваны 13.9.1933. Асуджаны 14.11.1933 як “член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі БНЦ” да 8 гадоў ППЛ. Вызвалены 21.10.1934 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда БССР 7.5.1956. Групавая справа З. і інш. № 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.