Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЗАБЛОЦКІ Юліян Вікенцевіч
[1887, в. Багуславова Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 5.11.1944. Абвінавачваўся ў “сувязі з нямецкімі карнымі органамі”. Вызвалены і рэабілітаваны 11.12.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа З. № п-4675 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.