Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЗАБАРОЎСКІ Леанід Міхайлавіч
[1900, в. Забароўшчына, цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ № 29 у Мінску. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 4.3.1938 у Мінску па адрасе: Барысаўскі зав., д. 3. Асуджаны 15.10.1938 пазасудовым органам НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ (заменена на 7 гадоў). Вызвалены 4.3.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 15.9.1956. Асабовая справа З. № 7156-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.