Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЖЭЛАБОЎСКІ Ігнат Вікенцевіч
[1881, в. Царкоўцы Лід-
скага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Зенеўцы Шчучынскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 23.3.1940. Асуджаны 29.11.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.4.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Ж. № п-9162 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
ЖЭРМАН Ганна Аляксандраўна [1905, Варшава – ?]. З польскай рабочай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай СШ № 5 у Беластоку (Польшча). Арыштавана 27.4.1940. Асуджана 19.11.1940 асобай нарадай пры НКВД за “ўдзел у контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 22.9.1941 як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 30.8.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Групавая справа Ж. і інш. № п-10818 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.