Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЖЫЗНЕЎСКІ Мікалай Варфаламеевіч
[1886, Масква –
10.11.1937, Орша, турма НКВД], муж Марыі Жызнеўскай. З сям’і
службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у Аршанскім педагагічным вучылішчы. Арыштаваны 6.8.1937 у Оршы па адрасе: вул. Варашылава, д. 18. Асуджаны 28.10.1937 за “шпіянаж на карысць Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 1989. Асабовая справа Ж. № 17112-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.