Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЖЫВАЛОВІЧ Сяргей Сцяпанавіч
[1898, мяст. Целяханы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай
вобл. – 5.12.1937, Бабруйск, турма НКВД]. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Гарадзянка Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 31.8.1937. Асуджаны 13.11.1937 тройкай НКВД за “шпіянаж” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 17.12.1957. Асабовая справа Ж. № 4393-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.