Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЖДАНОВІЧ Фёдар Іванавіч
[1910, в. Путчы Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. – 17.12.1937, Орша, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Петрыкі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 5.11.1937. Асуджаны тройкай НКВД 19.11.1937 як “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 4.2.1960. Асабовая справа Ж. № 8934-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.