Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЖАЎНЯРКЕВІЧ Уладзімір Антонавіч
[1914, Мінскі пав. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Аталезь Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 6.7.1945. Асуджаны 26.9.1945 за “дапамогу нямецкім акупацыйным уладам” да 10 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалены 17.2.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага Суда СССР 6.10.1976. Асабовая справа Ж. № 20542-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.