Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЖАГЛО Мікалай Міхайлавіч (Майсеевіч)
[1910, в. Перавоз Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам Сухавіцкай пачатковай школы Капыльскага р-на. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. З ліп. 1944 па кастр.
1945 г.служыў у Чырвонай арміі. Арыштаваны 7.7.1949. Асуджаны 28.9.1949 за “здраду радзіме” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Амурскі (?) лагер МДБ Селемджынскага р-на Амурскай вобл. 22.11.1954 трыбуналам БВА тэрмін пакарання зніжаны да 5 гадоў. Вызвалены 11.4.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 23.1.1976. Групавая справа Ж. і інш. № 20529-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.