Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЕЗЁРЭК (ЯЗЕРЭК, ЯЗЁРАК) Іван Мікалаевіч 

ЕЗЁРЭК (ЯЗЕРЭК, ЯЗЁРАК) Іван Мікалаевіч

[1894, Гура Кальварыя Варшаўскай губ., цяпер Польшча – 9.2.1941, Вілейка, турма НКВД]. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Княгініна Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.4.1940. Асуджаны 29.11.1940 асобай нарадай пры НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 12.12.1989. Асабовая справа Е. № 28775-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".