Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ДУШУК Аляксандра Паўлаўна
[1892, Люблін, цяпер Польшча – ?]. З сям’і вайскоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Выкладала нямецкую мову ў Аршанскім чыгуначным тэхнікуме (?). Арыштавана 20.3.1936. Абвінавачвалася ў правядзенні “антысавецкай агітацыі”. 13.5.1936 пастановай НКВД БССР справа спынена. Вызвалена. Працавала настаўніцай 3-й Аршанскай школы для дарослых. Зноў арыштавана 4.6.1938 у Оршы па адрасе: 1-ы Кастрычніцкі зав., д. 4 (або 1). Асуджана 28.9.1938 за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 5 гадоў ППЛ. Этапавана ў Горна-Шорскі лагер НКВД Томскай чыгункі (ст. Ахпун), затым Котласкі лагер НКВД Архангельскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам Маскоўскай ВА 12.4.1956. Асабовыя справа Д. № 4308-п і 7429-п захоўваюцца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.