Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ДУТКОЎСКІ Іосіф Іосіфавіч
[1904, в. Ольхавіц Холмскага пав. Люблінскай губ., цяпер Польшча – ?]. З купецкай сям’і. Скончыў настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам у Астравецкім р-не Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў непаўнагадовую дачку. Арыштаваны 21.3.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.8.1940 як “сацыяльна-небяспечны элемент” і за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Арлоўскую турму. 3.8.1941 вызвалены як польскі грамадзянін, выехаў у Паўночна-Казахскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 22.12.1989. Асабовая справа Д. № 17407-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.