Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ДУДЗІС Павел Каятанавіч 

ДУДЗІС Павел Каятанавіч

[1911, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам Азёраўскай школы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 17.12.1939 у в. Антанова Пастаўскага р-на. Асуджаны 11.12.1940 асобай нарадай пры НКВД як “кіраўнік фашысцкай арганізацыі” і “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Каргапольскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 5.9.1941 як польскі грамадзянін. 20.4.1944 Вярхоўным Судом Мардоўскай АССР прыгавораны за “антысавецкую агітацыю” да 7 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 15.11.1989. Асабовая справа Д. № 17066-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".