Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ДУБРОЎСКІ Уладзімір Лявонавіч
[1.1.1889, мяст. Багушэвічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бяpэзінскі p-н Мінскай вобл. – 29.11.1938, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920–22 г. служыў у Чырвонай Арміі. У 1930-я г. працаваў настаўнікам школы в. Сяліба Бяpэзінскага р-на. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 21.6.1938 у в. Месціна Бярэзінскага р-на. Асуджаны 11.11.1938 тройкай НКВД як “агент польскай pазведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 28.1.1958. Асабовая справа Д. № 11375-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.