Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ДАМАНОЎСКІ Валяр’ян Аляксандравіч 

ДАМАНОЎСКІ Валяр’ян Аляксандравіч

[1891, Сакольскі
пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча –
26.11.1937, Орша, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў Багушэўску Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 28.10.1937. Асуджаны 13.11.1937 тройкай НКВД за “шпіянаж на карысць Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 5.5.1964. Асабовая справа Д. № 12935-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".