Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГРЫШКЕВІЧ Мікалай Міхайлавіч
[1906, мяст. Азаpкі Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі p-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам. Ажаніўся, гадаваў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 20.8.1944 у Вілейцы па адрасе: вул. Чыгуначная, д. 22. Асуджаны 23.12.1944 пазасудовым органам НКВД як “памагаты нямецкіх акупацыйных уладаў” і за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з Магаданскіх лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 17.12.1971. Асабовая справа Г. № 20275-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.