Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГЖЭСЯК Леанід Іванавіч
[1910, в. Аброва Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Блізная Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны 14.12.1939. Асуджаны 9.7.1940 асобай нарадай пры НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 11.7.1989. Асабовая справа Г. № 9234-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.