Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГЕРМАНОВІЧ Рыгор Маркавіч 

ГЕРМАНОВІЧ Рыгор Маркавіч

[1909, Брэст – ?]. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам Брэсцкага педагагічнага вучылішча. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 12.2.1945 у Брэсце па адрасе: вул. Маякоўскага, д. 32, кв. 6. Асуджаны 3.10.1945 асобай нарадай пры НКВД як “памагаты нямецкіх акупацыйных уладаў” да 9 месяцаў ППЛ. Вызвалены 12.10.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 20.3.1989. Асабовая справа Г. № 7388-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".