Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГЕРМАН Павел Купрыянавіч
[1902, в. Забалацце Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі няпоўнай СШ в. Гаёк Мінскага
р-на. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 17.11.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). 19.11.1948 зноў арыштаваны і 23.2.1949 асуджаны асобай нарадай пры МДБ СССР да ссылкі ў Краснаярскі край. Канчаткова вызвалены ў 1957. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 6.3.1957. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 10025-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.