Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГЕЛЕР Бернард Іосіфавіч 

ГЕЛЕР Бернард Іосіфавіч

[1920, Варшава – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Падароск Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. Арыштаваны 22.7.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 9.1.1941 за “нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 26.8.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 29.5.1992. Асабовая справа Г. № 10852-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".