Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГЕЙСЛАЎ Фаня Карлаўна 

ГЕЙСЛАЎ Фаня Карлаўна

[1914, в. Грышчанкі Аршан-
скага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай
вобл. – ?], жонка Артура Гейслава. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай латышскай школы в. Уна Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. Арыштавана 20.1.1938. Асуджана 19.4.1938 асобай нарадай пры НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 12.2.1957. Асабовая справа Г. № 7895-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".